Асвея
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асве́я[3] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).
Гарадскі пасёлак
Асвея
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Назва ад назвы Асвейскага возера (возера Асвея), якая мае балцка-літоўскае паходжанне і звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла». Далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»[4].
Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[5]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) | 1759 | - | 2 |
Парк | 2-ая пал. XIX стагоддзя | - | 3 |
Брацкая магіла | 1941-1944 гг. | у парку | 3 |
У Асвеі ў 1974 годзе этнамузыказнаўцай Зінаідай Мажэйка запісана калядка «Ішла каляда да з вечара»[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.