![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Arthur_Hughes_by_Arthur_Hughes.jpg/640px-Arthur_Hughes_by_Arthur_Hughes.jpg&w=640&q=50)
Артур Х’юз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артур Х’юз (англ.: Arthur Hughes, 27 студзеня 1831 — 23 снежня 1915) — англійскі ілюстратар і жывапісец, які пісаў у стылі прэрафаэлітаў.
Артур Х’юз | |
---|---|
англ.: Arthur Hughes | |
![]() Аўтапартрэт у 1851 годзе | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1831(1831-01-27) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1915(1915-12-23) (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Tryphena Foord[d] |
Дзеці | Arthur Foord Hughes[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар |
Жанр | жывапіс |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
![]() |
Самыя вядомыя яго карціны — «Красавіцкае каханне» (англ.: April Love, 1855—56, галерэя Тэйт, Лондан) і «Доўгія заручыны» (англ.: The Long Engagement).
Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і адкрыў для сябе прэрафаэлітаў, чытаючы часопіс «Парастак» (The Germ). У пачатку творчага шляху Х’юз знаходзіўся пад моцным уплывам Джона Эверэта Міле, і таксама, як і ён, маляваў Афелію (напрыклад, «Ophelia», 1851—53, Мастацкая галерэя Манчэстэра, Манчэстэр) і пісаў карціны, прысвечаныя творам Джона Кітса, у прыватнасці на паэму «Конадзень святой Агнесы». Пазней Артур Х’юз ілюстраваў некаторыя кнігі Джорджа Макдональда. Усяго ён пакінуў пасля сябе каля 700 карцін і эскізаў, а таксама больш за 750 ілюстрацый.