Прэрафаэліты
кірунак у англійскіх паэзіі і жывапісе другой паловы XIX стагоддзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэрафаэлі́ты (англ.: Pre-Raphaelites) — кірунак у англійскіх паэзіі і жывапісе ў другой палове XIX стагоддзя, які ўтварыўся напачатку 1850-х гадоў з мэтай барацьбы супраць умоўнасцяў віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцый і сляпога пераймання класічных узораў.
Назва «прэрафаэліты» павінна была пазначаць духоўнае падабенства з фларэнційскімі мастакамі эпохі ранняга Адраджэння, гэта значыць мастакамі «да Рафаэля» і Мікеланджэла: Перуджына, Фра Анжэліка, Джавані Беліні. Самымі выдатным членамі прэрафаэліцкага руху былі паэт і жывапісец Дантэ Габрыэл Расеці, жывапісцы Уільям Холман Хант, Джон Эверэт Міле, Мэдакс Браўн, Эдвард Бёрн-Джонс, Уільям Морыс, Артур Х’юз, Уолтэр Крэйн, Джон Уільям Уотэрхаус.