Андрэй Мікалаевіч Калмагораў
савецкі матэматык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Мікала́евіч Калмаго́раў (народжаны Катаеў, 12 (25) красавіка 1903, Тамбоў — 20 кастрычніка 1987, Масква) — савецкі матэматык, адзін з самых значных матэматыкаў ХХ стагоддзя.
Калмагораў — адзін з заснавальнікаў сучаснай тэорыі імавернасцей, ён атрымаў значныя вынікі ў тапалогіі, геаметрыі, матэматычнай логіцы, класічнай механіцы, тэорыі турбулентнасці, тэорыі складанасці алгарытмаў, тэорыі інфармацыі, тэорыі функцый, тэорыі трыганаметрычных радоў, тэорыі меры, тэорыі прыбліжэння функцый, тэорыі мностваў, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі дынамічных сістэм, функцыянальным аналізе і ў шэрагу іншых галін матэматыкі і яе дастасаванняў. Калмагораў таксама аўтар наватарскіх прац па філасофіі, гісторыі, метадалогіі і выкладанню матэматыкі, вядомы яго працы ў статыстычнай фізіцы (у прыватнасці, ураўненне Джонсана — Мела — Аўрамі — Калмагорава).
Прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1931), доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). Прэзідэнт Маскоўскага матэматычнага таварыства (ММТ) у 1964—1966 і 1974—1985.
Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1967), Лонданскага каралеўскага таварыства (1964), член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1959), Французскае (Парыжскай) акадэміі навук (1968), ганаровы член Амерыканскае акадэміі мастацтваў і навук (1959), замежны член Венгерскае акадэміі навук (1965), Польскай акадэміі навук (1956), Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук (1963), АН ГДР (1977), Акадэміі навук Фінляндыі (1985), ганаровы член Румынскай акадэміі. Член Лонданскага матэматычнага таварыства (1962), Індыйскага матэматычнага таварыства (1962), замежны член Амерыканскага філасофскага таварыства (1961). Калмагораў — ганаровы доктар Парыжскага ўніверсітэта (1955), Стакгольмскага ўніверсітэта (1960), Індыйскага статыстычнага інстытута (англ.) (бел. ў Калькуцце (1962).
А. М. Калмагораў — заснавальнік вялікай навуковай школы, сярод яго вучняў: У. І. Арнольд, І. М. Гельфанд, У. М. Аляксееў, Б. У. Гнядзенка, А. І. Мальцаў, С. М. Нікольскі, А. М. Абухаў, Ю. В. Прохараў, Я. Р. Сінай, У. А. Успенскі, C. В. Фамін, А. М. Яглом і многія іншыя.