Анаксагор з Клазаменаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анаксаго́р з Клазаменаў (стар.-грэч.: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клазамены — 428 да н. э., Лампсак) — старажытнагрэчаскі філосаф, матэматык і астраном, пачынальнік афінскай філасофскай школы.
Анаксагор з Клазаменаў | |
---|---|
Ἀναξαγόρας | |
Дата нараджэння | каля 500 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 428 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, фізік, астраном, пісьменнік |
Навуковая сфера | астраномія, матэматыка, філасофія |
Вядомыя вучні | Metrodorus of Lampsacus[d], Эмпедокл[2] і Carneades of Athens[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іанійскіх філосафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клазаменах каля 500 года да н.э. З ранніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разлічваць па сваім багацці, і пранікся філасофіяй.
Прываблены кіпучым разумовым жыццём Афінаў, што пачалося пасля бліскучых перамог над персамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Перыклам і першым стаў пераказваць філасофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Перыкла, яго вучнямі былі Фукідыд, фізік Архелай і Еўрыпід.
Анаксагор навучаў пра вечныя элементы сусвету, «зерні» (ці «гамеамерыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусветных якасцей і кіруюцца касмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія з'явы, як сонечнае і месяцавае зацьменне, землетрасенні і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначванне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да смерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Перыкла. Смяротны прысуд заменены быў выгнаннем. Анаксагор пасяліўся ў Лампсаку, дзе і памёр у 428 годзе. «Не я страціў Афіны, але афіняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.