Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сонечнае зацьменне — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што Месяц закрывае (засланяе) цалкам або часткова Сонца ад назіральніка на Зямлі.
Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі маладзік праходзіць каля аднаго з двух месяцавых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.
Сонечнае зацьменне мае розны выгляд для розных пунктаў зямной паверхні. Паколькі дыяметр Месяца ў 400 разоў меншы за дыяметр Сонца і Месяц знаходзіцца прыкладна ў 400 разоў бліжэй да Зямлі, то на небе Сонца і Месяц здаюцца дыскамі аднолькавых памераў. Таму пры поўным сонечным зацьменні Месяц можа цалкам накрыць яркую паверхню Сонца, пакінуўшы пры гэтым адкрытай сонечную атмасферу. Пры праходжанні паміж Сонцам і Зямлёй маленькі па памерах Месяц не можа цалкам зацяніць Зямлю. Дыск Сонца будзе цалкам закрыты толькі для назіральніка, які знаходзіцца ўнутры конуса месячнага ценю, найбольшы дыяметр якога на паверхні Зямлі не перавышае 270 км. Толькі з гэтай параўнальна вузкай зоны зямной паверхні, куды падае цень ад Месяца, будзе бачным поўнае сонечнае зацьменне. Там жа, куды падае паўцень ад Месяца, унутры так званага конуса месячнага паўценю, будзе бачным частковае сонечнае зацьменне.
Калі ў момант зацьмення Месяц, які рухаецца па сваёй эліптычнай арбіце, будзе знаходзіцца на значным аддаленні ад Зямлі, то бачны дыск Месяца будзе занадта малым, каб поўнасцю накрыць Сонца. Тады назіральнік зможа ўбачыць вакол цёмнага дыска Месяца зіхатлівы абадок сонечнага дыска. Гэта кольцападобнае зацьменне.
Па-за межамі месячнага паўценю зацьменні ўвогуле не назіраюцца. Сонечнае зацьменне бачнае не на ўсёй паверхні Зямлі, а толькі там, дзе прабягаюць цень і паўцень Месяца. Шлях месячнага ценю па зямной паверхні называецца паласой поўнага сонечнага зацьмення.
Па астранамічнай класіфікацыі, калі зацьменне хоць бы дзесьці на паверхні Зямлі можа назірацца як поўнае, яно называецца поўным[1]. Калі зацьменне можа назірацца толькі як частковае (такое бывае, калі конус цені Месяца праходзіць паблізу зямной паверхні, але не тычыцца яе), зацьменне класіфікуецца як частковае.
Сонечнае зацьменне з'яўляецца прыроднай з'явай, але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменне звязвалі з звышнатуральнымі прычынамі і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменне можа напужаць людзей, незнаёмых з астранамічным тлумачэннем з'явы, паколькі Сонца знікае проста ўсярэдзіне дня, а неба пры поўным зацьменні цямнее за некалькі хвілін і становяцца бачнымі планеты і зоры.
Сонечныя зацьменні згадваюцца ўжо ў антычных крыніцах[2]. Аднак найбольшая колькасць датаваных апісанняў змяшчаецца ў заходнееўрапейскіх сярэднявечных хроніках і аналах. Напрыклад, сонечнае зацьменне згадвае Максімін Трырскі, які запісаў, што ў «538 г. 16 лютага, з першай да трэцяй гадзіны было сонечнае зацьменне»[3].
У год на Зямлі можа адбывацца ад 2 да 5 сонечных зацьменняў, з якіх не больш за два — поўныя або кольцападобныя[4][5].. У сярэднім за сто гадоў адбываецца 237 сонечных зацьменняў, з якіх 160 — частковыя, 63 — поўныя, 14 — кольцападобныя[6]. У пэўным пункце зямной паверхні зацьменні ў вялікай фазе адбываюцца досыць рэдка, яшчэ радзей назіраюцца поўныя сонечныя зацьменні. Так, на тэрыторыі Масквы з XI па XVIII стагоддзе можна было назіраць 159 сонечных зацьменняў з фазай больш 0,5, з якіх усяго 3 поўных (11.08.1124, 20.03.1140 и 7.06.1415)[7].
Поўныя сонечныя зацьменні дазваляюць назіраць карону і бліжэйшыя наваколлі Сонца, што ў звычайных умовах вельмі абцяжарана (хоць з 1996 года астраномы атрымалі магчымасць пастаянна аглядаць наваколлі нашай зоркі дзякуючы працы спадарожніка SOHO (англ.: Solar and Heliospheric Observatory — сонечная і геліясферная абсерваторыя). Французскі навуковец П'ер Жансен падчас поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі 18 жніўня 1868 г. упершыню даследаваў храмасферу Сонца і атрымаў спектр новага хімічнага элемента. Гэты элемент назвалі ў гонар Сонца — геліем[8]. У 1882 годзе, 17 мая, падчас сонечнага зацьмення назіральнікамі з Егіпта была заўважаная камета, што пралятала паблізу Сонца[9].
Пры назіранні частковага зацьмення ці прамежнай фазы поўнага зацьмення трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назірання, паколькі просты позірк на Сонца з'яўляецца небяспечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьмення Сонца Месяцам.
{{cite book}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка){{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў |chapterurl=
(даведка); Невядомы параметр |chapterurl=
ігнараваны (прапануецца |chapter-url=
) (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.