беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар. 16 жніўня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2007—2021). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Алег Леанідавіч Сліжэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Віктар Галаванаў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Хаменка | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1972 (51 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У 1990—1992 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня 1996 па сакавік 1999 года — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёна Гродна . З сакавіка 1999 па лістапад 2002 года — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
З лістапада 2002 па верасень 2010 года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.
З 2007 да 2021 года член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
У 2005 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
13 снежня 2011 года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]
18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[4] у сувязі з пераходам на працу[5] ў структуру Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[6].
Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[7] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК[8].
Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[9][10]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[10]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[11].
31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў[12]. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны спіс Еўрасаюза (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў[13]), а таксама ў санкцыйныя спісы Канады[14], Вялікабрытаніі[15], Швейцарыі[16][17]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[18].
Таксама Сліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[19][20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.