Алазея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алазе́я[1] (якуцк.: Алаһыай) — рака ў Расіі, на паўночным усходзе Рэспублікі Саха (Якуція).
Алазея | |
---|---|
як. Алаһыай | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1590 км |
Басейн | 64 700 км² |
Расход вады | 320 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | месца зліцця рэк Кадылчан і Нелькан |
• Каардынаты | 67°57′46″ пн. ш. 148°16′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усходне-Сібірскае мора |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вусця ракі Індыгірка |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 70°51′29″ пн. ш. 153°41′22″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18060000112117700071351 |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 1590 (1520[2]) км. Плошча вадазбору 64 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 320 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,1[3] км³/год. Рака ўтвараецца ад зліцця рэк Кадылчан і Нелькан на Алазейскім пласкагор’і. Працякае па Калымскай нізіне, упадае ва Усходне-Сібірскае мора двума пратокамі ў напрамку на ўсход ад вусця ракі Індыгірка. На працягу 100 км ад вытоку Алазея з’яўляецца горнай ракой з парогамі і вадаспадамі. На выхадзе з пласкагор’я ў нізіну даліна ракі становіцца больш шырокай, рэчышча меандруе. Вада ракі мае невялікую мінералізацыю (25—40 мг/л)[3]. У басейне Алазеі больш за 24 000[3] азёр.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9d/Map_of_basin_of_Alazeya.png)
Найбольш буйны прыток — рака Расоха (злева). Сярод прытокаў — Слабада, Буор-Ярах і інш. У рацэ водзяцца омуль, чыр, нельма і іншыя віды рыб.
Каля ракі пасёлкі Сватай, Аргахтах і Андрушкіна[3].