Не́льма (Stenodus leucichthys nelma) — паўпрахадная або прэснаводная рыба сямейства сіговых, падвід беларыбіцы. Пашырана ў басейне Паўночнага Ледавітага акіяна; ад ракі Паной на Кольскім паўвостраве на захадзе да ракі Макензі на ўсходзе (Аляска). Утварае азёрныя формы (азёры Зайсан, Кубенскае, нарыльскія).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Нельма |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Coregoninae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Stenodus leucichthys nelma (Pallas, 1773)
|
|
Закрыць
Даўжыня да 1,5, маса да 50 кг. Луска буйная. Рот вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Драпежнік. Аб'ект промыслу і развядзення.