From Wikipedia, the free encyclopedia
Украіна мае 27 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: 24 вобласці, аўтаномную Рэспубліку Крым і два гарады дзяржаўнага падпарадкавання: Кіеў і Севастопаль.
Ва Украіне адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі падзяляюцца:
1) па геаграфічных прыкметах — на рэгіёны (АР Крым, вобласці, раёны, гарады-рэгіёны Кіеў і Севастопаль) і населеныя пункты (гарады, пасёлкі, сёлы);
2) па сваім статусе — на: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, раёны), самакіравальныя тэрытарыяльныя адзінкі — тэрытарыяльныя грамады (гарадскія, пасялковыя, сельскія), і старасцінскія акругі. Акрамя таго, АР Крым мае асаблівы статус тэрытарыяльнай аўтаноміі, а раёны ў гарадах характарызуюцца прыкметамі як адміністрацыйна-тэрытарыяльных, так і самакіравальных адзінак;
3) па месцы ў сістэме адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Украіны — на тэрытарыяльныя адзінкі першаснага ўзроўню (гарадскія, пасялковыя і сельскія тэрытарыяльныя грамады), сярэдняга ўзроўню (раёны) і вышэйшага ўзроўню (Аўтаномная Рэспубліка Крым, вобласці, Кіеў і Севастопаль).
Назва суб’екта | Герб | Колькасць раёнаў |
Плошча, тыс. км² |
Насельніцтва, тыс. чал. 01.03.2011[1] |
Адміністрацыйны цэнтр |
Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
Аўтаномная Рэспубліка Крым | 14 | 26,200 | 1962,9 | Сімферопаль (дэ-юрэ) Херсон[2][3] (дэ-факта) |
Заснаваны: 1784 год. Статус Сімферопаля — сталіца Аўтаномнай Рэспублікі Крым. | |
Вінніцкая вобласць | 6 | 26,513 | 1639,7 | Вінніца | Першае ўпамінанне: 1363 год. | |
Валынская вобласць | 4 | 20,143 | 1037,1 | Луцк | Першае ўпамінанне: 1085 год. | |
Днепрапятроўская вобласць | 7 | 31,914 | 3333,4 | Дніпро | Заснаваны: 1776 год. | |
Данецкая вобласць | 8 | 26,517 | 4427,0 | Данецк (дэ-юрэ) Краматорск (дэ-факта) |
Заснаваны: 1869 год. | |
Жытомірская вобласць | 4 | 29,900 | 1277,9 | Жытомір | Заснаваны: 884 год. | |
Закарпацкая вобласць | 6 | 12,777 | 1247,5 | Ужгарад | Заснаваны: 903 год. | |
Запарожская вобласць | 5 | 27,180 | 1799,5 | Запарожжа | Заснаваны: 1770 год. | |
Івана-Франкоўская вобласць | 6 | 13,928 | 1379,5 | Івана-Франкоўск | Першае ўпамінанне: 1662 год. | |
Кіеўская вобласць | 7 | 28,131 | 1717,3 | Кіеў (у склад вобласці не ўваходзіць) |
Заснаваны: V стагоддзе. | |
Кіраваградская вобласць | 4 | 24,588 | 1008,6 | Крапыўныцкы | Заснаваны: 1754 год. | |
Луганская вобласць | 8 | 26,684 | 2287,8 | Луганск (дэ-юрэ) Севераданэцк (дэ-факта) |
Заснаваны: 1795 год. | |
Львоўская вобласць | 7 | 21,833 | 2543,4 | Львоў | Першае ўпамінанне: 1256 год. | |
Мікалаеўская вобласць | 4 | 24,598 | 1182,1 | Мікалаеў | Заснаваны: 1789 год. | |
Адэская вобласць | 7 | 33,310 | 2387,9 | Адэса | Заснаваны: 1794 год. | |
Палтаўская вобласць | 4 | 28,748 | 1485,7 | Палтава | Першае ўпамінанне: 1174 год. | |
Ровенская вобласць | 4 | 20,047 | 1152,6 | Роўна | Першае ўпамінанне: 1282 год. | |
Сумская вобласць | 5 | 23,834 | 1159,8 | Сумы | Заснаваны: 1655 год. | |
Цярнопальская вобласць | 3 | 13,823 | 1083,2 | Цярнопаль | Заснаваны: 1540 год. | |
Харкаўская вобласць | 7 | 31,415 | 2752,1 | Харкаў | Першае ўпамінанне: 1552 год. | |
Херсонская вобласць | 5 | 28,461 | 1087,2 | Херсон | Заснаваны: 1778 год. | |
Хмяльніцкая вобласць | 3 | 20,600 | 1325,9 | Хмяльніцкі | Заснаваны: 1431 год. | |
Чаркаская вобласць | 4 | 20,900 | 1284,0 | Чаркасы | Заснаваны: 1286 год. | |
Чарнігаўская вобласць | 5 | 31,865 | 1096,5 | Чарнігаў | Першае ўпамінанне: 907 год. Тэрыторыя вакол горада Славуціча з’яўляецца анклавам Кіеўскай вобласці на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці. | |
Чарнавіцкая вобласць | 3 | 8,097 | 904,1 | Чарнаўцы | Першае ўпамінанне: 1408 год. | |
горад Кіеў | 10 | 0,839 | 2800,3 | Кіеў | Статус: сталіца Украіны, горад рэспубліканскага падпарадкавання Першае ўпамінанне: V стагоддзе. | |
горад Севастопаль | 4 | 1,079 | 380,7 | Севастопаль | Статус: горад рэспубліканскага падпарадкавання Заснаваны: 1783 год. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.