спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты спіс змяшчае адвакатаў, якія прадстаўлялі палітычных зняволеных або пацярпелых ад катаванняў і пераследу ў час палітычнага крызісу ў Беларусі і былі пазбаўлены ліцэнзіі за сваю дзейнасць[1].
Фота | Імя | Род дзейнасці | Прычына | Афіцыйная
прычына |
Наступствы |
---|---|---|---|---|---|
Алег Агееў | пазбаўлены ліцэнзіі ў лютым 2011 | ||||
Таццяна Агеева | пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011 | ||||
Тамара Гараева | пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011 | ||||
Уладзімір Толсцік | абараняў Ірыну Халіп | пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011 | |||
Зарына Залеўская | пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011 | ||||
Павел Сапелка | абараняў Аляксандра Францкевіча | актыўная абарона палітычных вязняў пасля Плошчы 2010 | пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2011[2] | ||
Тамара Сідарэнка | актыўная абарона палітычных вязняў пасля Плошчы 2010 (Арцём Дубскі) | пазбаўлены ліцэнзіі ў жніўні 2011 |
Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI) і Фонд Дж. Клуні «За справядлівасць» (CFJ) у сумесным звароце асудзілі хвалю рэпрэсій супраць адвакатуры ў Беларусі, у выніку якой адвакаты былі пазбаўленыя ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці, у тым ліку абаронца Марыі Калеснікавай Людміла Казак. Сустаршыня IBAHRI Майкл Кірбі заявіў[3]:
Дзеянні, прынятыя супраць спадарыні Казак, а таксама дзеянні супраць яе калег наўпрост звязаныя з прафесійнай дзейнасцю адвакатаў. Гэта дэманструе, што юрысты ў Беларусі не абароненыя ад парушэння іх прафесійных правоў, але таксама падвяргаюцца асабістым пагрозам у выглядзе выкрадання, адвольнага арышту, затрымання і неабгрунтаванага судовага пераследу ў парушэнне асноўных працэсуальных гарантый. |
Паводле слоў Кірбі, гэта супярэчыць 16-му прынцыпу Асноўных прынцыпаў ААН, які тычыцца ролі юрыстаў і абвяшчае: ўрады павінны стварыць умовы, каб юрысты маглі выконваць усе свае прафесійныя функцыі без запалохвання, перашкод, пераследаў або неналежнага ўмяшання; юрысты «не павінны пакутаваць або падвяргацца пагрозам», а таксама судоваму пераследу або адміністрацыйным, эканамічным альбо іншым санкцыям за любыя дзеянні, прынятыя ў адпаведнасці з прафесійнымі абавязкамі, стандартамі і этыкай[3].
16 красавіка 2021 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», які ўносіць змены ў закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Змены ў закон аб адвакатуры ўступяць у сілу ў лістападзе 2021 года. Прадстаўнік лідаркі пратэстнага руху Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі назваў пяць ключавых змен у законе, якія знішчаюць незалежную адвакатуру ў Беларусі[4][5]:
Фота | Імя | Род дзейнасці | Прычына | Афіцыйная
прычына |
Наступствы |
---|---|---|---|---|---|
Юлія Леванчук | абараняла збітага ўласніка кветкавай крамы Максіма Харошына. | «грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру»: была ініцыятарам перапіскі са следчым, у якой дапусціла пагрозы ў яго адрас і ў адрас членаў яго сям’і[6]. | пазбаўлена ліцэнзіі ў кастрычніку 2020 | ||
Аляксандр Пыльчанка | абараняў Віктара Бабарыка і Марыю Калеснікаву.
У публікацыі на партале Tut.by 14 жніўня расказаў, якімі паўнамоцтвамі валодае генпракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9–12 жніўня ў РУУС і ІЧУ[6]. |
«грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру»: дапусціў у СМІ некампетэнтныя каментарыі і фактычна заклікаў да проціпраўных дзеянняў, у тым ліку «да блакавання і раззбраення воінскіх падраздзяленняў. Пры гэтым заявы Пыльчанкі ўводзяць грамадскасць у зман адносна паўнамоцтваў дзяржаўных органаў»[6]. | пазбаўлены ліцэнзіі ў кастрычніку 2020 | ||
Наталля Аўсяннікава | адваката Віцебскай абласной калегіі адвакатаў | падпісала калектыўны ліст супраць гвалту[7] | пазбаўлена ліцэнзіі 2 лістапада 2020[7] | ||
Канстанцін Міхэль | адміністрацыйнае правапарушэнне за ўдзел у масавых мерапрыемствах (артыкул 24.23 КаАП)[7] | пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7] | |||
Міхаіл Кірылюк | прадстаўляў інтарэсы баскетбалісткі Алены Леўчанка; член Кардынацыйнай рады беларускай апазіцыі[7] | апублікаваў у інтэрнэце заявы, «якія змяшчаюць грубыя, бестактоўныя выразы ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў»[7] | пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7] | ||
Максім Конан | адміністрацыйнае правапарушэнне за ўдзел у масавых мерапрыемствах (артыкул 24.23 КаАП)[7] | пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7] | |||
Людміла Казак | абараняла Марыю Калеснікаву | адміністрацыйнае правапарушэнне за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі» (артыкул 24.3 КаАП)[7] | пазбаўлена ліцэнзіі 19 лютага 2021[7] | ||
Уладзімір Сазанчук | абараняў фігурантаў справы Ціханоўскага Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова[8], журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай[7] | парушыў права на абарону Казлова, адмовіўшыся даць падпіску аб невыдаванні звестак папярэдняга следства[7] | пазбаўлены ліцэнзіі 24 лютага 2021[8] | ||
Андрэй Барташэвіч | абараняў удзельнікаў пратэстаў | недастатковая кваліфікацыя[9] | пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021 | ||
Алена Шынкарэвіч | абараняла ўдзельнікаў пратэстаў, падпісала ліст супраць гвалту[10] | недастатковая кваліфікацыя[9][10] | пазбаўлена ліцэнзіі ў сакавіку 2021 | ||
Мікалай Ётка | недастатковая кваліфікацыя[9] | пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021 | |||
Сяргей Пічуха | адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў | пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021 | |||
Вольга Баранчык | Старшыня дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў | недастатковая кваліфікацыя[11] | пазбаўлена ліцэнзіі ў красавіку 2021 | ||
Барыс Ляскоўскі | Сябра дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў | недастатковая кваліфікацыя[11] | пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021 | ||
Сяргей Зікрацкі | адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў | абараняў Дар’ю Чульцову, Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч, TUT.BY | недастатковая кваліфікацыя[11] | пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021, пакінуў Беларусь | |
Уладзіслаў Філіповіч | пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021 | ||||
Міхаіл Баднарчук | адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў | абараняў Кацярыну Барысевіч | заняпад пад ціскам яго адвакацкага бюро, папраўкі ў заканадаўства аб адвакатуры, уведзеныя вясной 2021 года, якія яшчэ больш пашыраюць кантроль Міністэрства юстыціі над сферай | выйшаў з калегіі ў маі 2021 года, пакінуў Беларусь[12] | |
Андрэй Мачалаў | абараняў Вольгу Сінілёву супраць Аліны Касьянчык, Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша, журналістак TUT.BY Кацярыну Барысевіч і Любоў Каспяровіч, шматдзетную маці Вольгу Залатар | пазбаўлены ліцэнзіі ў чэрвені 2021[13] | |||
Дзмітрый Лаеўскі | Адвакат, кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Лаеўскі, Юльскі і партнёры» | абараняў інтарэсы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і ягонага былога адваката Максіма Знака[14]. | У судовых спрэчках папрасіў апраўдаць людзей, чыя вымушаная згода з абвінавачваннем выкарыстоўвалася для незаконнага крымінальнага праследу Віктара Бабарыкі, што было расцэнена як «выказванні ў дачыненні да абвінавачвання іншых асоб, якія супярэчаць іх пазіцыі і пазіцыі іх абаронцаў» і «ацэнка пазіцыі і працы іншых адвакатаў у прысутнасці іх кліентаў»[14]. | Дысцыплінарная камісія МГКА выключыла з калегіі адвакатаў у ліпені 2021[14] | |
Антон Гашынскі | Кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры». | абараняў палітолага Віталія Шклярава, журналіста Андрэя Аляксандрава, айцішнікаў кампаніі «PandaDoc», аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміра Няронскага, затрыманую разам з Раманам Пратасевічам расіянку Соф’ю Сапегу, выкладчыцу БДІУР па «справе студэнтаў» Вольгу Філатчанкаву. | пазбаўлены ліцэнзіі ў ліпені 2021[15] | ||
Яўген Маслаў | Адвакат адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры» | «недастатковая кваліфікацыя» | пазбаўлены ліцэнзіі ў жніўні 2021[16] | ||
Юлія Князь | Адвакат,якая выконвала сваю дзейнасць iндывiдуальна | Прадстаўляла інтарэсы ў судзе назіральнікаў, адлічаных студэнтаў, звольненых работнікаў | «недастатковая кваліфікацыя» | пазбаўлена ліцэнзіі ў жніўні 2021[16] | |
Вольга Карпушонак | Адвакат адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры» | абараняла Андрэя Аляксандрава | «недастатковая кваліфікацыя» | пазбаўлена ліцэнзіі ў жніўні 2021[16] | |
Аляксей Цялегін | публічныя выказванні у сацыяльных сетках | пазбаўлены ліцэнзіі ў верасні 2021 года | |||
Наталля Мацкевіч | абараняла Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Дзядка | пазбаўлена ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года[17] | |||
Яўген Пыльчанка | абараняў Віктара Бабарыку, Святлану Купрэеву, Максіма Знака | ацэнка выступленняў іншых адвакатаў падчас судовых спрэчак па справе менеджараў Белгазпромбанку, канфлікт інтарэсаў пры абароне Бабарыкі і Купрэевай, сяброўкі сям’і Бабарыкі | пазбаўлены ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года[18] | ||
Ірына Варанкова | абараняла сына Віктара Бабарыкі Эдуарда Бабарыку | «недастатковая кваліфікацыя» | пазбаўлена ліцэнзіі ў лістападзе 2021 года[19] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.