From Wikipedia, the free encyclopedia
PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗША[2]. Стварае прадукт які дапамагае аўтаматызаваць дакументазварот і адсочваць гандлёвую дакументацыю[3]. Інструмент стаў адным з першых афіцыйных дапаўненняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сістэмамі Salesforce.com, Zoho, і інш.
PandaDoc | |
---|---|
Заснаванне | 2013 |
Заснавальнікі | Мікіта Мікада[d] і Сяргей Барысюк[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | SaaS |
Сайт | pandadoc.com |
Сэрвіс заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія з’яўляецца адным з лідараў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіравання дакументамі згодна даследаванню Capterra[4][5]. Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія найбольш дынамічна развіваюцца[6] і іншыя прафесійныя рэйтынгі[6][7].
Cтанам на сакавік 2021 года офіс у Беларусі быў у працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc адкрыла офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі[8].
Па выніках чарговага інвестраўнда 22 верасня 2021 кампанія паведаміла, што яна ацэнена ў 1 мільярд долараў ЗША[9]. PandaDoc стала першай «кампаніяй-аднарогам» з заснавальнікамі-беларусамі[10].
2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасня стала вядома пра завядзенне крымінальнай справы нібыта за крадзеж з бюджэту супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бухгалтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле версіі следства, яны як група асобаў, з выкарыстаннем службовага становішча, завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў з бюджэту. 11 верасня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачанне, але ўжо паводле іншага артыкула: за махлярства (частка 4 артыкула 209)[11].
Крымінальны пераслед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада звязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся. 15 верасня 2020 года Мікіта Мікада абвясціў, што прыпыніў праект дапамогі[11]. 23 верасня стала вядома, што PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунка. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў[12].
11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка змянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыка і Уладзіславу Міхалапу. Менеджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 года, правёўшы амаль год за кратамі. Крымінальная справа па артыкуле пра махлярства супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрыта[11][13].
У 2021 годзе кампанія адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы, дзе працуюць беларусы, якія з'ехалі з-за пераследу ў Беларусі. У лютым 2022 года беларуская юрыдычная асоба PandaDoc выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.