From Wikipedia, the free encyclopedia
Справа менеджараў Белгазпрамбанка — крымінальная справа супраць некалькіх кіраўнікоў «Белгазпрамбанка» па справе аб ухіленні ад уплаты падаткаў у буйным памеры. Распаўсюджана версія, што справа была ўзбуджана ў сувязі з удзелам В. Д. Бабарыкі ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 г. Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[1]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[2].
14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[3].
10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем , знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[4].
15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[5]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[6]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[7].
21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[8]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Усе фігуранты, акрамя В. Бабарыкі, прызналі сваю віну Пракурор прасіў пакараць Бабарыку 15 гадамі. 6 ліпеня яму прысудзілі 14 гадоў зняволення без магчымасці абскардзіць прысуд. Астатнім удзельнікам далі ад 5 год абмежавання свабоды да 6 год турмы[9].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 31 студзеня 2022.Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.