Адам Міцкевіч
польскі паэт беларускага паходжання / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ада́м Берна́рд Міцке́віч (польск.: Adam Bernard Mickiewicz; 24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларусі, у метрыцы месца нараджэння не пазначана — 26 лістапада 1855, Канстанцінопаль, Асманская імперыя) — польскі паэт беларускага паходжання[9][10], публіцыст (у тым ліку палітычны), асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябар Таварыства філаматаў. Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
Адам Міцкевіч | |
---|---|
польск.: Adam Mickiewicz | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Adam Bernard Mickiewicz |
Дата нараджэння | 24 снежня 1798(1798-12-24)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1855(1855-11-26)[2][3][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Міцкевіч[d] |
Маці | Барбара з Маеўскіх[d] |
Жонка | Цэліна Шыманоўская[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Міцкевіч і Марыя Гарэцкая |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | 1818 — 1855 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | эсэ і narrative poetry[d] |
Мова твораў | французская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафесарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапенам. Памёр у Канстанцінопалі, куды прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазней былі перавезеныя ў Вавельскі сабор у Кракаве.