АФІСМА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыканская міжнародная місія падтрымкі Малі (англ.: African-led International Support Mission to Mali; АФІСМА) — арганізаваная Эканамічнай супольнасцю краін Заходняй Афрыкі ваенная місія, накіраваная для падтрымкі ўрада Малі ў барацьбе з ісламістамі. Місія была санкцыянавана рэзалюцыяй 2085 Савета Бяспекі ААН, прынятай 20 снежня 2012 года[1].
Першапачаткова місія павінна была пачацца ў верасні 2013 года, але пасля нечаканага студзеньскага наступлення паўстанцаў і наступнай французскай інтэрвенцыі кантынгент разгарнулі раней тэрмінаў. 17 студзеня Нігерыя пачала разгортванне паветраных і наземных войск у Малі. Праз тыдзень прыбылі 160 чалавек з Буркіна-Фасо.
Генерал-маёр Шэху з Нігерыі быў прызначаны кіраўніком місіі. Яго намеснікам стаў брыгадны генерал Гарбу з Нігера.
Станам на 31 студзеня ў Малі знаходзілася каля 1400 вайскоўцаў АФІСМА.
На канец сакавіка 2013 года страты місіі склалі 65 забітых вайскоўцаў. У ліку загінулых 34 чадыйца[2][3], 28 нігерыйцаў[4], 2 тагалезцы[5], 1 буркініец[6].
Краіна | Колькасць | Заўвагі |
---|---|---|
Бенін | 300 |
|
Буркіна-Фасо | 500 |
|
Бурундзі | Невядома |
|
Габон | 900 |
|
Гамбія | 1 узвод ваеннай паліцыі і 1 пяхотная рота[7] |
|
Гана | 120 байцоў інжынернай роты |
|
Гвінея-Бісау | Невядома |
|
Гвінея | 144 |
|
Каба-Вердэ | Невядома |
|
Кот-д’Івуар | 500 |
|
Ліберыя | 1 узвод[8] |
|
Нігер | 500 |
|
Нігерыя | 1 200 [9] |
У склад місіі ўваходзілі элементы 333-га батальёна. Таксама былі перакінуты верталёты Мі-24 і два рэактыўных самалёта Dassault/Dornier Alpha Jet ВПС Нігерыі. |
Руанда | Невядома |
|
Сенегал | 500 |
|
Сьера-Леонэ | 500 |
Батальён тэхнічнага абслугоўвання (па інфармацыі агенцтва навін Сіньхуа) |
Танзанія | Невядома |
|
Тога | 500 |
|
Уганда | Невядома |
|
Чад | 1 800[10] |
|
ПАР | Невядома |
|
Разам | 7 464 |