Габон
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Габо́н (фр.: Gabon), Габо́нская Рэспу́бліка (фр.: République gabonaise) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Цэнтральнай Афрыцы. Тэрыторыя — 267,7 тыс. кв. км. Насельніцтва — амаль 2 млн чалавек. Сталіца — Лібрэвіль. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (17 жніўня 1960). Дзяржаўная мова — французская. Грашовая адзінка — франк фінансавай супольнасці краін Цэнтральнай Афрыкі — КФА. Вялікія запасы мінеральных рэсурсаў дазволілі Габону стаць адной з самых багатых краін Трапічнай Афрыкі паводле ВУП на душу насельніцва.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Union, Travail, Justice» | |||||
Гімн: «La Concorde» | |||||
Дата незалежнасці | 17 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Лібрэвіль | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Часовы прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Брыс Алігі Раймон Ндонг Сіма | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 74-я ў свеце 267 667 км² 3,7 % | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | 1 979 786 [1] чал. (150-я) 7,5 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2016) • На душу насельніцтва |
$36218 млн[2] $19252 | ||||
Валюта | Франк КФА[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ga | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GAB | ||||
Код МАК | GAB | ||||
Тэлефонны код | +241 | ||||
Часавыя паясы | UTC+1, West Africa Time[d] і Africa/Libreville[d][3] |
Закрыць