(пам. 1577) кіеўскі праваслаўны мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia
Іона IV Пратасовіч-Астроўскі (? — 1577) — дзеяч праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Іона IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Сільвестр Бялькевіч[d] | ||||||
Пераемнік | Ілля (Куча) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Макарый II[d] | ||||||
Пераемнік | Макарый (Еўлашэўскі)[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Смерць | 1577[1] | ||||||
Дынастыя | Пратасовічы |
Паходзіў са шляхецкага роду Пратасовічаў герба «Ястрабец». Да прыняцця сану быў, відаць, каралеўскім дваранінам. Епіскап пінскі і тураўскі ў 1566—1568 гадах. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі ў 1568—1577 гадах. Правіў у складаных умовах пачатку пранікнення езуітаў у Вялікага Княства Літоўскага і схілення імі буйных беларускіх феадалаў у каталіцтва. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархій. Атрымаў ад вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста граматы аб недатыкальнасці духоўных спраў і судоў. Дамагаўся забароны даваць епіскапскія кафедры і манастыры свецкім асобам, аднак, нягледзячы на абяцанні караля, гэта заганная з’ява ў царкоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага працягвалася. Беспаспяхова прасіў Жыгімонта II Аўгуста дазволіць праваслаўным іерархам засядаць у каралеўскай радзе побач з каталіцкімі біскупамі.
Калі састарэў, у 1576 годзе прызначыў правіць мітраполіяй Ілью Кучу, захаваўшы за сабой старшынства ўдухоўных справах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.