From Wikipedia, the free encyclopedia
Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізму на санскрыце — сана́тана-дха́рма (санскр.: सनातन धर्म, sanātana dharma IAST), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»[4].
Індуізм | |
---|---|
санскр.: हिन्दूधर्मः[1] | |
Дата заснавання / стварэння | невядома |
Названа ад | Інд |
Месцазнаходжанне | |
Колькасць членаў | 1 200 000 000[2] і 1 350 000 000 |
Месца заснавання | Правінцыя Сінд |
Асноватворны дакумент | Веды |
Папярэдні ў спісе | ведычная рэлігія |
Наступны ў спісе | будызм, джайнізм і сікхізм |
Быў натхнёны | ведычная рэлігія[3] і Dravidian folk religion[d] |
Вывучаецца ў | Hindu studies[d] |
Stack Exchange site URL | hinduism.stackexchange.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.
Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па колькасці паслядоўнікаў рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.