Інгігерда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгігерда (шведск.: Ingegerd, на Русі Ірына, або Ганна, 1001, Сігтуна, Швецыя — 10 лютага 1050) — вялікая княгіня кіеўская — другая жонка вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча Мудрага, дачка першага хрысціянскага караля Швецыі Олафа Шатконунга і каралевы Эстрыд (Астрыд, шведск.: Estrid, паводле паходжання з абадрытаў)[5], маці вялікіх князёў кіеўскіх Ізяслава Яраславіча, Святаслава Яраславіча і Усевалада Яраславіча[6]. У Рускай Праваслаўнай Царкве шануецца як Ганна Наўгародская, памяць: 10 лютага і 4 кастрычніка (разам з сынам дабраверным князем Уладзімірам Яраславічам) па юліянскім календары.
Інгігерда | |
---|---|
шведск.: Ingegerd Olofsdotter | |
| |
Нараджэнне |
1001[1] |
Смерць |
10 лютага 1050 |
Месца пахавання | |
Род | Мунсё[d] |
Бацька | Олаф Шатконунг[2][3][…] |
Маці | Эстрыд Абадрыцкая[4] |
Муж | Яраслаў Уладзіміравіч[2][3][…] |
Дзеці | Лізавета Яраслаўна[4], Анастасія Яраслаўна[4], Ганна Кіеўская[4], Ізяслаў Яраславіч, Святаслаў Яраславіч, Усевалад Яраславіч[4], Ігар Яраславіч, Уладзімір Яраславіч, Вячаслаў Яраславіч, Ілья Яраславіч[d] і Агата Кіеўская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Відавочна, прымала актыўны ўдзел у дзяржаўных справах, асабліва ў сувязях Русі з краінамі Паўночнай Еўропы, а таксама адаграла станоўчую ролю ў адносінах паміж Вялікім Княствам Кіеўскім і Полацкім княствам. Заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр.