Імперскі князь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імперскі князь, або Рэйхсфюрст (ням.: Reichsfürst) — фюрст (асоба, княжацкай годнасць якой была пацверджана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэта можа быць ландграф, герцаг або біскуп) пры ўмове, што ён валодае феодам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі і займае месца ў рэйхстагу.
Розніца паміж звычайным князем (фюрстам) і імперскім князем (рэйхсфюрстам) была істотнай. Напрыклад, Ліхтэнштэйнам для таго, каб пераадолець гэту прорву, спатрэбілася больш за 100 гадоў — з 1607 (калі імператар дараваў ім княжацкі тытул) да 1713 года (калі за імі было замацавана асобнае месца ў рэйхстагу).