Швабія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швабія (ням.: Schwaben) — мясцовасць на паўднёвым захадзе Германіі, дзе жывуць швабы — немцы, якія гавораць на асаблівым швабскім дыялекце. Існуюць два паняцці, якія вызначаюць межы Швабіі.

Палітычны рэгіён — ахоплівае сучасную паўночную Баварыю і Бадэн-Вюртэмберг, уяўляе сабой ядро рассялення алеманаў, продкаў сучасных швабаў. Аднак арэал рассялення алеманаў быў значна шырэйшы, і з цягам часу швабскія тэрыторыі апынуліся ў структуры розных палітычных утварэнняў. Такім чынам, этна-культурны рэгіён «Швабія» значна шырэйшы, уключае ў сябе нямецкамоўныя кантоны Швейцарыі і тэрыторыю ў Францыі — Эльзас. Акрамя Швабіі, швабы сустракаюцца ў паўночнай Швейцарыі і паўночна-ўсходняй Францыі (вобласць Эльзас), і невялікімі групамі ўздоўж Дуная — у Сербіі, Славеніі, паўднёвай Венгрыі, Румыніі. У Францыі і Швейцарыі часцяком словам «швабы» пазначаюцца немцы наогул.
Нягледзячы на значнае гістарычнае значэнне, значны арэал рассялення, назва «Швабія» не сустракаецца ў назве сучасных рэгіёнаў і мясцовасцей, за выключэннем Баварыі, дзе пасля рэформы 1972 г. з'явіўся адміністрацыйная акруга Швабія з цэнтрам у Аўгсбурзе, які ўяўляе сабой самы ўсходні ўскраек арэалу пражывання швабаў.
Часопіс
Гл. таксама
- Швабскі саюз гарадоў
- Верхняя Швабія
- Новая Швабія
- Племянныя герцагствы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.