Іканскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Іканы.
Іканскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Іканы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 260 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222135 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарэлалужскі сельсавет у складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарэлы Луг. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Іканы, сельсавет перайменаваны ў Іканскі[1]. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Бягомльскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Барысаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек[2], з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек[4].