Бяго́мльскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Цэнтр — Бягомль.

Хуткія факты Бягомльскі раён, Краіна ...
Бягомльскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Бягомль
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва (1925) 28 265
Плошча 1400 км² (1925)
Закрыць

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асаўскі, Бягомльскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бягомль атрымаў статус гарадскога пасёлка, Бягомльскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кадлубішчанскі і Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Асаўскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі сельсаветы, гарадскі пасёлак Бягомль з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі і вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласці, Домжарыцкі сельсавет (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада і Федаркі) — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці[1].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.