Ізубрыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізу́брыца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ізубрыца, за 40 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Ізубрыца, сярод лесу; на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Чырвоны Бор.
Ізубрыца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 127 м |
Даўжыня | 2,23 км |
Шырыня | 1,04 км |
Плошча | 1,21 км² |
Аб’ём | 0,0018 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,16 км |
Найбольшая глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | 0,185—0,19 |
Празрыстасць | да 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,6 км² |
Выцякаюць | рака Ізубрыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 1,21 км². Даўжыня 2,23 км. Найбольшая шырыня 1,04 км. Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады 1,8 млн м³. Плошча вадазбору 9,6 км². Акружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на поўначы і паўночным захадзе 5—10 м. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя, забалочаныя, на поўначы і паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю, павышаную колернасць. Празрыстасць вады да 1,2 м. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На паўночным захадзе выцякае рака Ізубрыца, якая ўпадае ў суседняе возера Бузянка.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя віды рыб.