Іерусалімскі патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іерусалімскі патрыярхат Армянскай апостальскай царквы (дакладная саманазва: Апостальская кафедра святога Якава ў Іерусаліме, арм.: Առաքելական Աթոռ Սրբոց Յակովբեանց Յերուսաղեմ) — аўтаномны патрыярхат Армянскай апостальскай царквы. Армянскі Патрыярх у Іерусаліме (з 24 студзеня 2013-га года Нурхан Манукян) мае сан архібіскупа і прызнае духоўны аўтарытэт Каталікоса ўсіх армян ААЦ. Рэзідэнцыя Іерусалімскага Армянскага Патрыярха знаходзіцца ў гістарычным раёне Іерусаліма — Армянскім квартале Старога горада (Сабор Святога Якава).
У веданні патрыярхату знаходзяцца армянскія цэрквы Ізраіля (у Іерусаліме, Яфа, Раме і Хайфе) і Іарданіі. Да 1930 года Армянская Іерусалімская Патрыярхія мела епархіі ў Ліване і Сірыі, аднак пасля генацыду армян у Турцыі, дзеля захавання інстытута Кілікійскага Каталікасата ААЦ, гэтыя епархіі па просьбе Каталікоса ўсіх армян былі часова перададзены Кілікійскаму каталікасату.