![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_IV_%25D0%2593%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25BD%25D1%258B%25D0%25B9_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25BA_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25B1%25D0%25B5_%25D0%25B4%25D1%258C%25D1%258F%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%2593%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%258C%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2587%25D0%25B0_%25D0%2592%25D1%258B%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B8_%25D0%25B4%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%258F%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D1%2585.png/640px-%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_IV_%25D0%2593%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25BD%25D1%258B%25D0%25B9_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25BA_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25B1%25D0%25B5_%25D0%25B4%25D1%258C%25D1%258F%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%2593%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%258C%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2587%25D0%25B0_%25D0%2592%25D1%258B%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B8_%25D0%25B4%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%258F%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D1%2585.png&w=640&q=50)
Іван Рыгоравіч Вырадкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Рыгоравіч Вырадкаў (руск.: Иван Григорьевич Выродков; пам. каля 1564) — рускі ваенны інжынер, фартыфікатар, ваявода.
Іван Рыгоравіч Вырадкаў | |
---|---|
![]() | |
Перыяд жыцця | ? — † пасля 1560-х |
Дата нараджэння | 1520-я |
Дата смерці | 1568 |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | дзяк |
Бітвы/войны |
Казанскія паходы, Лівонская вайна |
Пад кіраўніцтвам І. Р. Вырадкава пад Углічам была пабудавана драўляная крэпасць, а затым у разабрана і на вялікіх «белаазёрскіх ладдзях» перапраўленая ў 1551 да вусця р. Свіягі і сабраная. Горад Свіяжск быў апорным пунктам і плацдармам рускага войска пры ўзяцці ім Казані. Паводле праекта Вырадкава ў двух вёрстах ад Казані была пабудаваная 13-метровая абложная вежа. Разабраная яна была дастаўлена да горада і сабраная побач з гарадскім ровам. У яе паставілі 10 гармат і размясцілі 50 стральцоў з пішчалямі, якія вялі стральбу па вуліцах Казані падчас аблогі горада ў 1552 годзе. Абложная вежа мела важную ролю ва ўзяцці рускімі войскамі Казані. І. Вырадкаў пабудаваў крэпасці ў Галічы і Невелі і марскі порт у вусце р. Нарвы. І. Вырадкаў вядомы таксама як ваявода — удзельнік Лівонскай вайны.