Дзяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяк (грэч. διακονος / diakonos — служэбнік) — службовая асоба на Русі, у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве.
На Русі дзякі былі асабістымі слугамі князя, часта нават людзьмі нявольнымі, займаліся справаводствам пры княскім двары, іншым разам улікам у княжацкім скарбе, выконвалі дробныя адміністрацыйныя даручэнні князя ці больш высокіх службовых асоб. Напрыклад, Хроніка Лівоніі ў 1203 згадвае полацкага дзяка Стэфана, з паведамлення вынікае, што ён быў дробным службоўцам. Найменне — дзяк, стала агульнараспаўсюджаным толькі ў 14 ст., да гэтага часу дзеля азначэння гэткіх службовых асоб ужывалася найменне пісар.