Яшуны
вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павету Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яшуны (лет. Jašiūnai) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 1879 чалавек. Знаходзяцца за 17 на паўночны захад ад Салечнікаў, за 18 км ад Вільні; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Ліда.
Яшуны лац. Jašuny | |||||
лет. Jašiūnai | |||||
Сядзіба Балінскіх | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Салечніцкі | ||||
Насельніцтва: | 1879 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°26′20″ пн. ш. 25°18′40″ у. д. | ||||
Яшуны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Яшуны — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Віленшчыны і Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. За Міхалам Балінскім мястэчка пераўтварылася ў культурны асяродак: тут бываў Адам Міцкевіч, тройчы прыязджаў Юльюш Славацкі, гасьцявалі Андрэй і Ян Сьнядэцкія, Тамаш Зан, Антоні Эдвард Адынец, князь Павал Брастоўскі, Іяхім Лялевель ды іншыя дзеячы, ладзіліся дыспуты і літаратурныя вечары[1]. Да нашага часу захаваўся палацава-паркавы комплекс Балінскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.