![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Jazep_Rucki._%25D0%25AF%25D0%25B7%25D1%258D%25D0%25BF_%25D0%25A0%25D1%2583%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg/640px-Jazep_Rucki._%25D0%25AF%25D0%25B7%25D1%258D%25D0%25BF_%25D0%25A0%25D1%2583%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Язэп Руцкі
грэка-каталіцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і Ўсяе Русі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэп Руцкі[lower-alpha 1] (сьвецкае імя: Іван Велямін-Руцкі[lower-alpha 2]; 1573 або 1574[4], маёнтак Рута каля Наваградку — 5 лютага 1637, Дэрмань, цяпер Ровенская вобласьць Украіны, спачыў у Вільні) — царкоўны і грамадзкі дзяяч, пісьменьнік і багаслоў. Стваральнік Ордэна базылянаў сьвятога Язафата, яго першы протаархімандрыт (1617—1621), мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (з 1613).
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Руцкі.
Хуткія факты III мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі, 1613 — 1637 ...
![]() Язэп Руцкі. Невядомы мастак, XIX ст. | |
![]() Герб Букраба (Шэліга) | |
III мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі | |
---|---|
1613 — 1637 | |
Папярэднік | Іпаці Пацей |
Наступнік | Рафал Корсак |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Ян |
Нарадзіўся | не раней за 1 красавіка 1574 і не пазьней за 1 красавіка 1575[1] або 1574 |
Памёр | 5 лютага 1637(1637-02-05) |
Пахаваны | |
Род | Руцкія |
Бацькі | Фэлікс Руцкі Багуміла з Корсакаў |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, грэка-каталіцкі прэсвітар |
Закрыць
Язэп Руцкі — аўтар ідэі стварэньня з Кіеўскай мітраполіі асобнага патрыярхату, які б аб’ядноўваў усіх вернікаў грэцкага абраду (уніятаў і праваслаўных) і быў бы адначасна ў сулучнасьці як з Рымам, так і з Канстантынопалем.