From Wikipedia, the free encyclopedia
Шу́цманшафт (па-нямецку: Schutzmannschaft, скар. шу́ма, ням. SchuMa; ад ням. Schützen — «ахоўваць» і ням. Mannschaft — «каманда») — «ахоўныя дружыны», асаблівыя падразьдзяленьні, першапачаткова ў складзе дапаможнае паліцыі Нямецкага Райху на акупаваных тэрыторыях у рокі Другое сусьветнае вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваньнем немцаў і разам зь іншымі нямецкімі часткамі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазьней на грунце асобных батальёнаў былі сфармаваныя часткі Вафэн СС.
Шуцманшафт | |
Schutzmannschaft | |
Гады існаваньня | 1941—1945 |
---|---|
Краіна | Трэці райх |
Уваходзіць у | паліцыя парадку |
Тып | дапаможная паліцыя |
Функцыі | карныя апэрацыі й барацьба з партызанамі |
Колькасьць | блізу 300 000 чалавек |
Дысьлякацыя |
Генэрал-губэрнатарства Райхскамісарыят Остлянд Райхскамісарыят Украіна Райхскамісарыят Масковія |
Дэвіз | «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны») |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюзу і ў Балтыі.
Сябры шуцманшафту насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрозьненьня (), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».
Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі напрыканцы ліпеня 1941 году. Да канца 1942 року колькасьць «шумы» дасягнула прыкладна 300 тысячаў людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.
Шуцманшафт-дружыны прымалі ўдзел у забойстве жыдоў у хадзе «канчатковага вырашэньня жыдоўскага пытаньня», у ахове канцэнтрацыйных лягероў і лягероў сьмерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеяньні па ліквідацыі бандыцкіх фармаваньняў» (антыпартызанскія дзеяньні).
Часта ў адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» па-нямецку: Askari).[1][2]
Адпаведнасьць сыстэмы годнасьцяў ахоўнае паліцыі й вэрмахту.[3]
Шуцманшафт | Вэрмахт | |
---|---|---|
Schutzmann | Schütze | Шараговец |
Unterkorporal | Gefreiter | Яфрэйтар |
Vizekorporal | Obergefreiter | |
Korporal | Stabsgefreiter | |
Vizefeldwebel | Feldwebel | Саржант |
Kompaniefeldwebel | Oberfeldwebel | Старшы саржант |
Zugführer | Leutnant | Лейтэнант |
Oberzugführer | Oberleutnant | Старшы лейтэнант |
Kompanieführer | Hauptmann | Капітан |
Batallionsführer | Major | Маёр |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.