Чырвона-зялёны сьцяг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвона-зялёны сьцяг[1] (ЧЗ-сьцяг) — расейскі каляніяльны[1] сьцяг рэжыму Лукашэнкі[2][3], незаконна абвешчаны «дзяржаўным сьцягам Беларусі» ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году на фармальнай падставе сфальсыфікаванага псэўдарэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які праводзіўся ва ўмовах тэрору супраць беларусаў[4]. Элемэнт палітыкі русіфікацыі (этнацыду) беларусаў. Гэта палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне. Мадыфікацыя сьцяга БССР часоў кіраваньня Сталіна, распрацаванага мастаком Мікалаем Гусевым, ураджэнцам Уладзімерскай губэрні Расеі, які ў 1940 годзе стварыў плякат «Няхай жыве Сталінская Канстытуцыя перамогшага сацыялізму і сапраўднага дэмакратызму», а ў 1941—1944 гадох маляваў партрэты афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны і яе кіраўніка Гітлера[5]. Разам зь мадыфікаваным гербам БССР не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[6].
- Ня варта блытаць зь сьцягам Беларусі (сьцягам нацыянальнай дзяржавы беларусаў).
Чырвона-зялёны сьцяг | |
Рэжым Лукашэнкі | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 1951 (як сьцяг БССР) 1995 (як сьцяг рэжыму Лукашэнкі) 2012 (новы дызайн) |
Дызайн | Чырвоная і зялёная палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне |
Аўтар | Мікалай Гусеў (сьцяг БССР) Леанід Сініцын (мадыфікацыя) |
Беларусь — адзіная з колішніх рэспублік СССР, дзе ўлады Расеі дамагліся фармальнага абвяшчэньня «дзяржаўнага статусу» савецкіх сымбаляў, нягледзячы на наяўнасьць беларускіх гістарычных нацыянальных бел-чырвона-белага сьцяга і гербу Пагоні. У 2020 годзе пры здушэньні пратэстаў беларусаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня прыхільнікі чырвона-зялёнага сьцяга адзначыліся дзеяньнямі, якімі канчаткова дыскрэдытавалі гэтую сымболіку[7].