From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, вёска Падонкі Лагойскага раёну) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007 год).
У 2000 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ (спэцыяльнасьць «гісторыка-архівазнаўства»), у 2002 годзе — магістратуру пры гістарычным факультэце БДУ, у 2005 годзе — асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (спэцыяльнасьць «Айчынная гісторыя»). У 2000—2001 гадох працаваў дырэктарам архіву з асабовага складу Лагойскага райвыканкаму, у 2005—2010 гадох — навуковым сакратаром Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі, з 2010 году — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу ARCHE Пачатак, з 2018 году — намесьнік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопісу Наша гісторыя.
У 2020 годзе ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі[1].
Кірункі навуковых зацікаўленьняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху першай паловы XX стагодзьдзя, гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).
У 2023 годзе зрабіў наступнае падсумаваньне: ліцьвінства аб’ектыўна ёсьць часткай беларускага нацыянальнага руху, часткай той нацыянальнай беларускай канцэпцыі, якая адмаўляе прыналежнасьць Беларусі да «маскоўскага сьвету» і сьведчыць, што Беларусь — гэта частка Эўропы, а беларусы належаць да эўрапейскай гісторыі. Зьвярнуў увагу на тое, што прыхільнікі ліцьвінства пераконваюць сваю аўдыторыю ў тым, што Беларусь — гэта ня частка Расеі, што ў яе свая гісторыя і што яна не арыентавалася на Маскву. Як пераканаўчы довад на карысьць гэтага падаў той факт, што супраць ліцьвінства рэзка выступаюць расейскія шавіністы, якія называюць яго правакацыяй супраць «маскоўскага сьвету»[2].
Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю ў 2015 годзе антыбеларускага публіцыстычнага твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла (азначыў гэтую кнігу як «адно з найлепшых дасьледваньняў пачатковага пэрыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.