Чарнагорская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарнаго́рская мо́ва (саманазва: Crnogorski jezik, Црногорски језик) — паўднёваславянская мова заходняе падгрупы, у вузейшым сэнсе — літаратурны варыянт сэрбскахарвацкае мовы, на якім размаўляюць чарнагорцы і які выкарыстоўваецца ў якасьці афіцыйнае мовы Чарнагорыі.
Чарнагорская мова | |
Crnogorski jezik, Црногорски језик | |
Мова большасьці па муніцыпалітэтах Чарнагорыі чарнагорская мова | |
Ужываецца ў | Чарнагорыі |
---|---|
Рэгіён | Балканы |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Чарнагорыі |
Дапаможная мова ў | грамадзе Малі-Іджаш, Ваяводзіна, Сэрбія |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Montenegrin Cyrillic alphabet[d] і Montenegrin Latin alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | cnr[2] |
ISO 639-3 | cnr |
SIL | cnr[3] |
Мова заснаваная на базе выкарыстоўванага ў Чарнагорыі іекаўска-штакаўскага дыялекту сэрбскахарвацкае моўнае сыстэмы, зьяўляючыся з пункту гледзішча параўнальнае лінгвістыкі адным зь яе стандартызаваных узаемазразумелых варыянтаў побач з сэрбскай, харвацкай і басьнійскай мовамі. Дыялект, які палёг у аснову літаратурнай чарнагорскай мовы, зьяўляецца таксама асновай для харвацкай, сэрбскай і басьнійскай моваў[4].
Як адзначаюць некаторыя дасьледчыкі, чарнагорская мова гістарычна мела найменьне сэрбскай[5]. Ідэя незалежнай, асобнай ад сэрбскай, чарнагорскай мовы ўзьнікла ў пэрыяд 1990-х гадоў і стала актыўнай праз дапамогу прыхільнікаў незалежнасьці Чарнагорыі, у выніку чаго чарнагорская мова была абвешчаная афіцыйнай мовай краіны па ратыфікацыі новай Канстытуцыі краіны 22 кастрычніка 2007 году.
Стварэньне літаратурнага стандарту чарнагорскай мовы яшчэ працягваецца ў сучаснай пэрспэктыве. Так, яе артаграфія была зацьверджаная 10 ліпеня 2009 году, згодна зь якой у мове ўстанаўліваліся два варыянты альфабэту. Граматыка і навучальныя праграмы знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі[6].