![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/A_Specimen_by_William_Caslon.jpg/640px-A_Specimen_by_William_Caslon.jpg&w=640&q=50)
Альфабэт
стандартны набор знакаў, на якім заснаваная пісьменства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфабэ́т, абэцэ́да[lower-alpha 1] (азбука[1]) — упарадкаваная пэўным чынам сукупнасьць разнастайных знакаў: літараў, лічбаў, спэцыяльных і службовых знакаў, кожны зь якіх уяўляе сабой фанэму ў гутарковай мове. Ёсьць і іншыя сыстэмы — лягаграфічнае пісьмо, у якой кожны знак уяўляе сабой слова, марфэмнае, дзе кожны знак ёсьць сэмантычная адзінка, ці складовае пісьмо, у якім кожны знак уяўляе асобны склад.
- Ня варта блытаць з букваром.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/A_Specimen_by_William_Caslon.jpg/640px-A_Specimen_by_William_Caslon.jpg)
Назва слова паходзіць ад дзьвюх першых літараў грэцкага альфабэту: альфа і бэта, якія ў сваю чаргу паўсталі зь фінікійскага альфабэту. Існуюць дзясяткі альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, але найбольш распаўсюджанымі зь іх зьяўляюцца лацінскі[2], які паўстаў зь першага сапраўднага альфабэту, грэцкага[3]. Большасьць сучасных альфабэтаў маюць лінейны запіс, але прыкметнымі выключэньнямі зьяўляюцца альфабэт Брайля, дактылялёгія й альфабэт Морзэ.