Фанэма
базавая адзінка гукавага ладу мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фанэ́ма — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспэкце й зьяўляецца асноўным аб’ектам вывучэньня фаналёгіі. Фанэма зьяўляецца найменшай непадзельнай структурна-сэмантычнай гукавой адзінкай, якая здольная выконваць некаторыя функцыі ў гаворцы. У прыватнасьці фанэма стварае, падзяляе й распазнае марфэмы, словы, іхныя формы ў маўленчым струмені. Уся разнастайнасьць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасьці фанэмаў, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную й эканомную сыстэму (звычайная колькасьць фанэмаў у мовах сьвету вагаецца ад 12 да 80). У розных фаналягічных школах праблема тоеснасьці фанэмы трактуецца неаднолькава.
Існуюць два асноўныя погляды, да якіх можна зьвесьці розныя погляды:
- выдзяленьне фанэмаў шляхам устараненьня адрозьненьняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
- выдзяленьне фанэмаў шляхам узмацненьня адрозьненьняў (дадатковая дыстрыбуцыя).