![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Finno-Lappic_languages.png/640px-Finno-Lappic_languages.png&w=640&q=50)
Фіна-саамскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́на-саа́мскія мовы — гіпотэза, што прадстаўляе зь сябе магчымасьць выяўленьня падгрупы ўнутры фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і. Паводле гэтае гіпотэзы прыбалтыйска-фінскія мовы ды саамскія мовы злучаюцца ў фіна-саамскую падгрупу фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў. Гіпатэтычная група ўлучае ў сябе дваццаць дзьве мовы.
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
фіна-саамская моўная група | |
Народнасьць | саамы і прыбалтыйска-фінскія народы (уваходзяць у фіна-вугорскія народы) |
---|---|
Арэал | поўнач Фэнаскандыі, Балтыя |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральскія мовы
|
Склад |
саамскія мовы,
прыбалтыйска-фінскія мовы
|
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Finno-Lappic_languages.png/320px-Finno-Lappic_languages.png)
Гіпотэза моўнае падгрупы фіна-саамскіх моваў ня ўсімі прызнаецца рэальна існай[1].
Прапанаваная гіпотэза ўлучае «паўночна-заходнюю» групу фіна-вугорскае моўнае галіны, ахопліваючы ня толькі прыбалтыйска-фінскія ды саамскія мовы, але й мёртвыя мовы поўначы эўрапейскае часткі Расеі, якія прасочваюцца перадусім у якасьці субстрату, асабліва ў тапаніміцы[2][3].