Фіна-пермскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́на-пе́рмскія мовы — традыцыйна лічаная (між тым, часта аспрэчваная) група роднасных моваў у складзе фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і. Улучае ў свой склад балта-фінскія, саамскія, мардвінскія, пермскія мовы, а таксама марыйскую мову і, верагодна, шэраг вымерлых моваў.
фіна-пермская галіна | |
Народнасьць | фіна-вугорскія народы |
---|---|
Арэал | Усходняя ды Паўночная Эўропа |
Лінгвістычная клясыфікацыя | фіна-вугорская сям'я |
Склад |
пермскія, фіна-волскія мовы
|
ISO 639-5: | fiu |
Варта адзначыць, што нярэдка ўнутры групы фіна-пермскіх моваў вылучаюць асобную галіну — фіна-волскую, празь якую ў фіна-пермскія мовы ўваходзяць марыйская мова, мардвінскія, прыбалтыйска-фінскія ды саамскія мовы.
Паводле традыцыйнае таксанаміі ўральскіх моваў прынята лічыць, што фіна-пермскія мовы вылучыліся са складу фіна-вугорскіх блізу 3000-2500 гадоў да н.э., а блізу 2000 гадоў да н.э. фіна-пермскія мовы ўжо падзяліліся на галіны пермскіх ды фіна-валжанскіх моваў[1].
За сёньняшнім часам рэальнасьць існаваньня групы ставіцца пад пытаньне[2].
Часта для пазначэньня фіна-пермскіх моваў ввыкарыстоўваецца тэрмін «фінскія мовы»[3][4]. Гэтая кропка зору засноўваецца на перакананьні, што раней пермскія мовы былі значна больш цесна зьвязаныя з прыбалтыйска-фінскімі мовамі, ніж з вугорскімі[1] (між тым, у фінскіх навуковых школах пад тэрмінам «фінскія мовы» часьцей за ўсё лічаць адно прыбалтыйска-фінскія мовы[5]).
Інтэрпрэтацыя групы фінскіх/фіна-пермскіх моваў можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад навукоўцаў, хоць усе варыянты трактаваньня прызнаюць пермскія мовы ў якасьці галіны першаснага падзелу. Ніжэйшыя прапановы па клясыфікацыі пералічаныя паводле Мэрыта Рулэна[3] і Ангелы Маркантоніё (2002)[6]: