From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Міцке́віч (польск. Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрынь, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, пляменьнік Адама Міцкевіча.
Franciszek Mickiewicz | |
Магіла Францішка Міцкевіча й ягонных бацькоў | |
Герб «Порай» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1833 |
Памёр | 6 лютага 1873 Кобрынь |
Пахаваны | |
Род | Міцкевічы |
Бацькі | Аляксандар Міцкевіч Тэрэза Тэраевіч |
Жонка | Антаніна Касьцюшка (1840-6.10.1906) |
Дзеці | Адам Міхал Міцкевіч, Марыя Міцкевіч |
Рэлігія | рыма-каталік |
Нарадзіўся ў сям'і прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэту Аляксандара Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тэраевіч. Меў родную сястру Марыю Сьвянціцкую, якая была замужам за знакамітым лекарам Зыгмунтам Сьвянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губэрня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 году дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрыню[a].
У 1863 г. таемна далучыўся да паўстаньня 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасьля паразы паўстаньня пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменьніцай Тадэвуша Касьцюшкі[b] Антанінай Касьцюшка.
Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Францішак, яго бацька й маці. Помнік уяўляе сабой вэртыкальную кампазыцыю зь фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.