хімічны элемэнт з атамным нумарам 118 From Wikipedia, the free encyclopedia
Аганэсон (па-лацінску: Oganesson) Og[1] — штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт; атамны нумар 118.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Аганэсон, Og, 118 | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 18, 7, p | |||||
Адносная атамная маса | [294] г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Rn] 5f14 6d10 7s2 7p6 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 32 18 8 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Газ | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||
Нумар CAS | 54144-19-3 | |||||
Упершыню атрыманы ў 2002 у Аб’яднаным інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у Дубне, Расея (у супрацоўніцтве зь Лівэрморскай нацыянальнай лябараторыяй, ЗША). Пра адкрыцьцё было абвешчана 16 кастрычніка 2006. Адзіны вядомы ізатоп аганэсону 294Og быў атрыманы бамбоўкай атамаў каліфорну 249Cf іёнамі вапню 48Ca[2]. Энэргія атамаў вамню складала 245 МэВ[3]. Навукоўцы меркавалі, што ядры з колькасьцю пратонаў, блізкай да магічнага ліку 114 будуць параўнаўча ўстойлівымі і ўтвораць востраў стабільнасьці. Пры сынтэзе тэмпэратура ядраў аганэсона атрымлівалася вельмі высокай пасьля сутыкненьня матчынных ядраў. Каб выявіць ядры аганэсона, праводзіўся экспэрымэнт напрацягу чатырох месяцаў[4]. Было зарэгістравана ўсяго тры атамы. Пра іх існаваньне можна меркаваць толькі ўскосна — кожны зь іх пачынаў серыю альфа-распадаў[5]. Пэрыяд паўраспаду аганэсона ацэньваецца каля 1 мс[6]. У чэрвені 1999 году было аб’яўлена аб адкрыцьці гэтага элемэнту навукоўцамі нацыянальнай лабараторыі імя Ляўрэнса у Бэрклі (ЗША). Яны прапаноўвалі назву новаму элемэнту «гіорс» у гонар фізыка Альбэрта Гіорса[7]. Але потым вынік 1999 году быў абвергнуты[8]. Часовай назвай 118-га элемэнту была «Унунокт» (Ununoctium, Uuo). 8 чэрвеня 2016 Міжнародны зьвяз чыстай і фундамэнтальнай хіміі (IUPAC) аб’явіў пра прысваеньне элемэнту назвы «Аганэсон» у гонар расейскага фізыка Юрыя Аганэсяна. 28 лістапада 2016 назва была зацьверджаная канчаткова[9]. Гэта другі хімічны элемэнт, названы ў гонар яшчэ жывога чалавека. Да гэтага ў Сыборг аналягічна быў названы ў гонар Глена Сыбарга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.