беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Мікала́евіч Пату́пчык (нарадзіўся ў 1958 годзе, Шацілавічы, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2013—2018).
Уладзімер Патупчык | |
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
22 красавіка 2013 — 2 траўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Аляксандар Азярэц |
Наступнік: | Віктар Каранкевіч |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
4 чэрвеня 2009 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь | |
5 траўня 2006 — 4 чэрвеня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Антаніна Морава |
Наступнік: | Марыяна Шчоткіна |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1958 Шацілавічы, БССР |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Нарадзіўся ў Шацілавічах Гомельскае вобласьці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталяваньня Мазырскай ЦЭЦ (1980—1981), машыністам, потым начальнікам зьмены на Шацілавіцкай ЦЭЦ (1981—1983). У 1983 годзе — намесьнік начальніка цэнтральнай службы раённай энэргетычнай управы «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадох — начальнік лябараторыі мэталаў Шацілавіцкай ЦЭЦ.
Інструктар арганізацыйнага аддзелу, загаднік прамыслова-транспартнага аддзелу, загаднік арганізацыйнага аддзелу Шацілавіцкага гаркаму КПБ (1984—1990). Намесьнік старшыні Шацілавіцкага гарадзкога Савету народных дэпутатаў (1990—1993). У 1993—1997 гадох — намесьнік старшыні Шацілавіцкага гарвыканкаму. У 1997—1998 гадох — першы намесьнік старшыні Шацілавіцкага гарвыканкаму. Старшыня камітэту па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкаму (1998—2001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкаму. У 2001—2004 гадох — намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
У 2002 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі.
У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспэктарам па горадзе Менску. 5 траўня 2006 году прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
З 6 лістапада 2007[1] да 2012 року ўзначальваў Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі. Пасьля правалу на Алімпіядзе ў Лёндане і скандалу з трэнэрам Бадуевым быў зьняты з пасады[2].
4 чэрвеня 2009 — 28 сьнежня 2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
16 чэрвеня 2011 году стаў чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня[3], намесьнік старшыні.
Ад 22 красавіка 2013 да 2 траўня 2018 году займаў пасаду міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[4]. Адпраўлены ў адстаўку з фармулёўкай «за садзейнічаньне незаконнаму сямейнаму бізнэсу». У дзень адстаўкі чыноўніка адразу ж быў арыштаваны яго катэдж непадалёку ад «Менск-Арэны» на «вуліцы банкіраў» і апячатаная яго кватэра[5].
Жанаты, мае сына і дачку[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.