Трэцяя Ўстаўная грамата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэ́цяя Ўстаўна́я гра́мата — юрыдычны акт, прыняты Радай БНР 25 сакавіка 1918 году ў Менску (у доме Маліна), згодна зь якім Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Угодкі гэтае гістарычнае падзеі традыцыйна адзначаюцца беларусамі як сьвята аднаўленьня дзяржаўнае незалежнасьці.
Хуткія факты Заканадаўчы орган, Нумар ...
Трэцяя Ўстаўная грамата | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 3 |
Прыняцьце | 25 сакавіка 1918 (106 гадоў таму) |
Ухваленьне | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Падпісаньне | Язэп Варонка |
Уступ у сілу | 25 сакавіка 1918 |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? . |
Закрыць
Экзэмпляр Трэцяе Ўстаўное граматы захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь[lower-alpha 1][1].