Дзень Волі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень Во́лі, Дзень Незале́жнасьці[1][2] — беларускае сьвята аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці, якое адзначаецца 25 сакавіка пад нацыянальнымі бел-чырвона-белым сьцягам і гербам Пагоняй. Прымяркоўваецца да гадавіны ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы, калі 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату. У Беларусі часоў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі сьвяткуецца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаецца беларускай дыяспарай.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дзень незалежнасьці Беларусі.
Хуткія факты Значэньне, Дата ...
Беларуская традыцыя | |
Значэньне | ушанаваньне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі |
---|---|
Дата | 25 сакавіка |
Закрыць