Царква Сьвятой Тройцы (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі і архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Вастрабрамскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы па маскоўскай перабудове | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′31″ пн. ш. 25°17′18″ у. д. |
Царква Сьвятой Тройцы |
Траецкая царква — адна з найстарэйшых у Вільні, заснаваная на месцы казьні віленскіх мучанікаў. Архітэктурная дамінанта комплексу Траецкага базылянскага манастыра.