![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Tama%25C5%25A1_Va%25C5%25AD%25C5%25BEecki._%25D0%25A2%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2588_%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25B6%25D1%258D%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528J._Damiel%252C_1801-40%2529.jpg/640px-Tama%25C5%25A1_Va%25C5%25AD%25C5%25BEecki._%25D0%25A2%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2588_%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25B6%25D1%258D%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528J._Damiel%252C_1801-40%2529.jpg&w=640&q=50)
Тамаш Ваўжэцкі
польскі вайсковец, палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́ш Ваўжэ́цкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія, Новаалександраўскі павет) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году.
Тамаш Ваўжэцкі | |
![]() | |
Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі | |
---|---|
12 кастрычніка 1794 — 19 лістапада 1794 | |
Папярэднік: | Тадэвуш Касьцюшка |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Міністар юстыцыі Царства Польскага | |
1815 — 5 жніўня 1816 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 сакавіка 1753![]() |
Памёр: |
5 жніўня 1816 (63 гады)![]() |
Сужэнец: | Юзэфа з Пацаў[d][1] |
Бацька: | Тамаш Ваўжэцкі[d] |
Маці: | Барбара з Тызэнгаўзаў[d] |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ваўжэцкі.
Сын Тамаша Ваўжэцкага й Барбары з Тызэнгаўзаў [2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Toma%C5%A1_Va%C5%AD%C5%BEecki_stamp.jpg/320px-Toma%C5%A1_Va%C5%AD%C5%BEecki_stamp.jpg)
Навучаўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасьля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава (1786)[3]. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага павету на Чатырохгадовым Сойме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцьці канстытуцыі. У пачатку Паўстаньня 1794 году дзейнічаў у чыне генэрала ў Браслаўскім павеце, потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Берасьцем. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Зь цягам часу зьмяніў сваю арыентацыю на прарасейскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сэнатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
Пахаваны ў Відзах. Памяць пра Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі.