Белпошта
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белпо́шта» — беларускае дзяржаўнае прадпрыемства паштовай сувязі, утворанае ў верасьні 1995 году. Да 1 жніўня 2004 году — дзяржаўнае аб’яднаньне. Займае паноўнае становішча на рынку паштовых паслуг краіны[1]. На 2010 год улучала 6 абласных падразьдзяленьняў, вузлы паштовай сувязі ў 117 раённых цэнтрах з 118 і 3744 аддзяленьні, амаль 3000 зь якіх знаходзіліся ў вёсках. Між імі курсавалі каля 1300 міжабласных, міжраённых і ўнутрыгарадзкіх паштовых самаходаў. Агульная колькасьць працаўнікоў складала каля 30 тысячаў чалавек[2]. Штогод дастаўляе каля 300 мільёнаў лістоў[3]. На 2011 год штодзень перасылала 650 тыс. лістоў і 10 тыс. пасылак, прымала 500 тыс. плацяжоў і 23,5 тыс. грашовых пераводаў, распаўсюджвала 1,2 млн асобнікаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі[4]. На 2012 год дзель справавой перапіскі ў адпраўленьнях складала 2/3[5].
Тып | урадавае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Хуткасьць, надзейнасьць, даступнасьць |
Заснаваная | верасень 1995 |
Уласьнікі | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 10 |
Ключавыя фігуры | Ірына Саксонава |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | паслугі перасылкі |
Лік супрацоўнікаў | 30 тыс. (2010) |
Матчына кампанія | Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь |