From Wikipedia, the free encyclopedia
Тактычная ґрупа «Беларусь» (па-ўкраінску: Тактична група «Білорусь») — ґрупа добраахвотнікаў зь Беларусі, што ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце на Данбасе[2]. Ваююць на боку Ўкраіны спачатку ў складзе ДУК «Правы сэктар»[3], а потым — у складзе розных фармаваньняў Украінскае Добраахвотніцкае Арміі ды Ўзброеных сілаў Украіны: як адзіная тактычная адзінка на фронце не дысьлякуецца[4].
Тактычная ґрупа «Беларусь» | |
Шэўрон | |
Гады існаваньня | з чэрвеня 2015 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Колькасьць | больш за 30[1] |
Удзел у |
|
Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у барацьбе супраць расейскае аґрэсіі ва Ўкраіне з пачатку баявых дзеяў вясною 2014 року[5]. Ґрупа беларускіх нацыяналістаў удзельнічала ў абароне Пяскоў ля Данецкага аэрапорту ў ліпені 2014 року[5]. Тым жа рокам быў створаны атрад «Пагоня»[6]. Ваяры, што ў будучыні створаць тактычную ґрупу «Беларусь», удзельнічалі ў вызваленьні Аўдзееўкі ў 2014-м годзе[7].
Тактычная ґрупа «Беларусь» была заснаваная 8 жніўня 2015 року пасьля перамоваў зь беларускімі актывістамі ды кіраўніцтвам добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар»[8]. Яе байцы вялі баі ў такіх гарачых пунктах, як шахта «Бутоўка», Пяскі, Валнаваха, Мар’інка[7].
10 жніўня 2015 року пад Валнавахаю ґрупа прыняла бой, у выніку якога загінуў Віталь Ціліжэнка, і быў цяжка паранены Алесь Чаркашын, што памёр у шпіталі 28 жніўня[9][10].
9 сакавіка 2022 року падчас адкрытым нападзе Расеі на Ўкраіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага.[11]
Ваяры не паведамляюць, колькі людзей падлічвае іхняе фармаваньне. Вядома, што ў яго ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў(be), актывіст беларускае апазыцыі Ян Мельнікаў («Беларус»), а таксама ваяры на мянушкі «Ваяр», «Зубр» ды «Тур»[10][12].
З боку праваахоўных орґанаў Беларусі ня раз гучалі заявы, што на людзей, удзел якіх у вайне на ўсходзе Ўкраіны будзе даведзены, чакае пакараньне па арт. «Найміцтва», санкцыя па якой можа дасягаць ад 3 да 7 рокаў зьняволеньня[13].
У траўні 2016 ваяра тактычнае ґрупы «Беларусь» Аліну Фартуну дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі[14].
Суполка тактычнае ґрупы «Беларусь» на Facebook ды «УКантакце» пад забаронаю ў Беларусі[15].
У верасьні 2022 году МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы тактычнай групы і іншых беларускіх воінскіх груп ва Украіне экстрэмісцкім фармаваньнем[16].
28 сакавіка 2016 року ў Кіеве адчынілі Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну. На ім пазначаныя імёны Міхаіла Жызьнеўскага, што загінуў падчас падзеяў Эўрамайдану, а таксама Алеся Чаркашына ды Віталя Ціліжэнкі — памерлых добраахвотнікаў тактычнае ґрупы «Беларусь»[17].
У лютым 2017 року адчынілася выстава «Украінскі Ўсход» у Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне. У экспазыцыі прадстаўлены й рэліквіі ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь» як бел-чырвона-белы сьцяг, бронекамізэльна Алеся Чаркашына ды шалом Віталя Ціліжэнкі[18].
13 сакавіка 2022 году пад Кіевам загінуў Аляксей Скобля (31 год) з мянушкай «Тур», які уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь».[19][20].
4 верасьня 2015 року шэраг ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь», у прыватнасьці ваяры зь мянушкамі «Док», «Беларус» ды «Леў» былі ўзнагароджаныя Ўкраінскаю праваслаўнаю царквою Кіеўскага Патрыярхату мэдалем «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Чаркашын ды Ціліжэнка атрымалі гэтыя ўзнагароды пасьмяротна[8].
Алесь Чаркашын быў адзначаны ордэнам «Народны Герой Украіны»[9].
У кастрычніку 2016 року ваяр на мянушку «Зубр» атрымаў узнагароду «За ахвярнасьць украінскаму народу»[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.