![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/FVBulgarin.jpg/640px-FVBulgarin.jpg&w=640&q=50)
Тадэвуш Булгарын
расейскі пісьменьнік родам зь Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фадзе́й Венядзі́ктавіч Булга́рын (1789; цяпер вёска Пырашава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1859; цяпер мікрараён Карлава, Тарту, Эстонія) — расейскі пісьменьнік родам зь Беларусі[1].
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Фадзей Булгарын | |
![]() 1828 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ян Тадэвуш Крыштап Булгарын |
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1789 маёнтак Пырашава, Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр | 13 верасьня 1859 (70 гадоў) маёнтак Карлава, Дэрпцкі павет, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст |
Гады творчасьці | 1808—1849 |
Жанр | аповесьць, нарыс, раман, фэльетон, эпіграма |
Мовы | польская, расейская |
Дэбют | сатырычная эпіграма на расейскага царэвіча Канстанціна Паўлавіча (1808) |
Значныя творы | раман «Іван Выжыгін» (1829), аповесьць «Вандраваньне па сьвеце ў 29-м стагодзьдзі» (1824) |
Узнагароды | |
![]() | |
Закрыць
Заснавальнік расейскага авантурнага рамана[2], адзін зь якіх стаў першым бэстсэлерам у Расеі (раман «Іван Выжыгін», 1829 г.). Заснавальнік першай у Расеі прыватнай грамадзка-палітычнай штодзённай газэты «Паўночная пчала», наклад якой дасягаў 10 000 асобнікаў[3]. Паводле знаёмага земляка Восіпа Пшэцлаўскага, які выдаваў «Пецярбурскі тыднёвік», Булгарын быў беларусам. У рамане «Іван Выжыгін» называў Беларусь краінай і ўжываў беларускую мову.