Сібір
геаграфічная вобласьць у Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сібі́р[1][2][3], Сыбі́р[4][3] (рас. Сибирь) — тэрыторыя ў Паўночнай Азіі, большая частка якой належыць Расеі. У найшырэйшым сэнсе — уся азіяцкая (усходняя) частка Расеі) — рэгіён у паўночнай частцы Азіі, абмежаваны на захадзе Ўральскімі горамі, на ўсходзе — Ціхім акіянам, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам і на поўдні — Казахстанам, Манголіяй і Кітаем. Падзяляецца на Заходнюю Сібір, Усходнюю Сібір і Далёкі Ўсход Расеі. У вузкім сэнсе ўлучае ў сябе Заходне-Сібірскую раўніну і Ўсходне-Сібірскае плято.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сібір (неадназначнасьць).