From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Сяржук Вітушка | |
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе | |
Род дзейнасьці | грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, пэдагог |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 красавіка 1965 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 2012 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, пэдагог, гісторык |
Сябра ў | Талака |
Жонка | Людвіка Вітушкава (Кардзіс) |
Дзеці | Паўліна Вітушчанка |
Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.
З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993).[1] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.