Remove ads
беларускі народны тэатар лялек From Wikipedia, the free encyclopedia
Батле́йка, Батлеэмка, Бетлейка, Батляемка (адбываецца ад назвы гораду Бэтлеему[1]), Вяртэп, Остмэйка, Жлоб — беларускі[2][3] народны тэатар лялек на рэлігійную і бытавую тэматыку.
Беларускі народны тэатар батлейка зьяўляецца адным з найстаражытнейшых відаў беларускага мастацтва. Назва «батлейка» паходзіць ад назвы места Бэтлеем, дзе, паводле біблейскага паданьня, нарадзіўся Езус Хрыстус. Пра сувязь паходжаньня батлейкі зь біблейскай тэмай сьведчаць кананічныя сюжэты пастаноўкі «Цар Ірад». Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатру — вяртэп, батлеэмка, остмэйка ці жлоб.
Прынята лічыць, што тэатры батлеечнага тыпу зьявіліся ў Эўропе ў XV стагодзьдзі. Для беларускага батлеечнага тэатру характэрныя тыя ж асаблівасьці, што і для эўрапейскіх батлеечных тэатраў сярэднявечча. Батлеечныя спэктаклі сваемі сюжэтамі звычайна адлюстроўвалі сацыяльныя й рэлігійныя працэсы, што мелі месца ў грамадзтве.
Рэпэртуар батлеек можна было падзяліць на 2 жанры: «высокі» — рэлігійная тэматыка і «нізкі» — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцьця. У сувязі з гэтымі асаблівасьцямі корпусы батлеек таксама будаваліся па некалькі розных тыпах. І кожнае месца кожнае батлеечнае скрыні мела свой адмысловы сымбалізм: леваруч верхняга яруса звычайна месьціўся «рай», праваруч боку ніжняга яруса — «пекла».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.